УСЕ БАЯЦЦА РАЗЬЗЯВІЎШЫ РОТ
8 сакавіка 2009 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” піша пра беспарадкі перад гарадзкім стадыёнам у швэдскім горадзе Мальмё. На стадыёне адбываўся матч па тэнісу на кубак Дэвіса паміж зборнымі Швэцыі і Ізраіля. Некалькі тысячаў дэманстрантаў маніфэставалі супраць Ізраіля. У асноўным гэта былі мясцовыя арабы. Некалькі дзесяткаў зь іх накінуліся на паліцэйскую ахову стадыёна, кідаліся каменьнем, запускалі ў паліцэйскіх пэтарды.
Наш камэнтар: Паліцыя паводзіла сябе вельмі стрымана. Відэаздымкі прадэманстравалі, як чарнявыя малойцы ў масках разбіваюць кардон з паліцэйскага транспарта. Як іх спрабуе спыніць ахоўнік стадыёна. Зь яго ўжо зьбілі форменны картуз, ён махае пальцам малойцам, як малым дзецям. Вакол стаяць швэдскія разявакі і журналісты, якія ўсё фіксуюць.
Швэды агаломшаны гэтымі падзеямі. У іх склаліся свае даўнія адносіны з габрэямі, якія жывуць у Швэцыі з сярэднявечча. Падчас апошняй вайны дацкія патрыёты выратавалі ад Галакоста ўсю габрэйскую абшчыну краіны, перавезьлі яе на чаўнах у Швэцыю. Швэды прынялі ўцекачоў і ня выдалі немцам (у адрозьненьні ад Францыі і Швайцарыі, якія выдалі). Швэдскі дыплямат Рауль Валенбэрг выратаваў у акупаванай немцамі Угоршчыне тысячы габрэяў, раздаючы ім пашпарты сваёй нэўтральнай краіны (за гэта яго зьнішчылі ў ГУЛАГу маскоўскія “освободітелі”). І вось у буйным швэдскім горадзе экзоты з швэдскімі пашпартамі наводзяць свой “парадак”, паводзяць сябе расперазана і агрэсіўна. Паліцыя атрымала загад на стрыманасьць, грамадзтва назірае за ўсім, разьзявіўшы рот. Зразумела, што ўсе баяцца (баяцца ў сваёй краіне) разрастаньня арабскага бунта.
Калі б які-небудзь эўрапэец або група хрысьціянаў пачалі паводзіць сябе расперазана ў якім-небудзь арабскім горадзе, то журналісты пасьпелі б толькі сфатаграфаваць тое, што ад іх засталося б на бруку. Там ніхто з такімі дэманстрантамі доўга не тэарэтызаваў бы пра “правы чалавека”...
Алесь Хадасевіч