РЭЧАІСНАСЬЦЬ І МІФАЛОГІЯ

3 сакавіка 2009 г. Летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расею чакае лёс СССР?” Нават расейскія аналітыкі (напрыклад, у публікацыях газэты “Московскій комсомолец”) мяркуюць, што у 2015 або 2030 г. Расея рассыпецца на 6-8 новых дзяржаўных утварэньняў. Былы брытанскі дыплямат піша ў ангельскай газэце “Financial Times”, што ў бліжэйшыя 20 гадоў большасьць насельніцтва Расеі складуць мусульмане. Для ўласна расейцаў, якіх становіцца ўсё менш, цяперашняя тэрыторыя Расеі акажацца надта вялікай. Былы дзяржсакратар ЗША Мадлен Албрайт напісала, што Паўночны марскі шлях не павінен належаць Расеі, якая ня можа пабудаваць там портаў. Шлях належыць усяму сьвету. І караблі будуць плаваць з Ціхага ў Атлантычны акіян па гэтым міжнародным шляху. Адзін з фрагмэнтаў артыкула мае падтытул “Такі хаўрусьнік нікому не патрэбны”. Расейская армія, як і ўсё грамадзтва, памяншаецца і дэградуе. Нікому не патрэбны такі хаўрусьнік у адрозьненьні ад 1913 года. Нармальным фактам ёсьць продаж памежнымі батальёнамі 3-4 танкаў сваім суседзям. І г.д.

Наш камэнтар: На факты і высновы, якія публікуюць цьвярозыя людзі ў розных краінах, расейская прапаганда вымушана адказваць міфатворчасьцю (вельмі добра аплочаную з лубянскай касы). Аднак, блізкі час пакажа, хто меў рацыю — адэкватны аналіз або аплочаная міфалогія.

Алесь Хадасевіч