ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ
26 лютага 2009 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” публікуе артыкул і фатаздымкі, прысьвечаныя 50-годдзю народнага паўстаньня ў Тыбэце. У сакавіку 1959 г. тыбэтцы пачалі ўзброенае паўстаньне супраць кітайскіх акупантаў. Кітайцы здушылі паўстаньне. Духоўны лідэр Тыбэту Далай Лама і 100 тысячаў тыбэтцаў вымушаны былі пакінуць радзіму і ратавацца ў Індыі. Падчас “культурнай рэвалюцыі” Мао-дзэ-Дуна (1966-76) кітайцы зьнішчалі тыбэцкія храмы, культуру, людзей. Мноства манахаў пакутвалі ў лягерах “па перавыхаваньню”. У 1996 г. тыбэтцы ўтварылі свoй Парлямант на эміграцыі ў індыйскім горадзе Дхарамсала. У 2001 г. былі праведзены выбары сярод тыбэтцаў за мяжой і абраны Часовы ўрад Тыбэту. У сувязі з алімпіядай у Кітаі тыбэцкая моладзь падняла паўстаньне ў сакавіку 2008 г. Па ўсім сьвеце сотні тысячаў людзей падтрымалі тыбэтцаў у іхнай барацьбе пратэстамі супраць кітайскіх прыгнятальнікаў. Кітай пайшоў быў на перамовы з прадстаўнікамі Далай Ламы. Але пасьля завяршэньня алімпіяды, кітайцы абарвалі перамовы ў лістападзе 2008 г.
Наш камэнтар: Мы ўжо ня раз пісалі пра мужную барацьбу змагарнага народу. У згаданай публікацыі зьвяртае на сябе ўвагу апошні факт: а менавіта разрэклямаваная ў 2008 г. кампанія “лібэралізацыі” у сувязі з перамовамі, на якія пагадзіліся кітайскія акупанты. Скончылася алімпійская рэкляма — скончылася й “лібэралізацыя”.
Некаторыя ў Беларусі ўдаюць эйфарыю наконт лукашыскай кампаніі “лібэралізацыі”. Але беларускія патрыёты ведаюць: пры антыбеларускім рэжыме, кіруемым з Масквы, ня можа быць ніякой лібэралізацыі. Усё гэта ад нячысьціка.
Алесь Хадасевіч