ЗАГАНЯЮЦЬ У “ПАРТЫЮ”

З розных канцоў Беларусі паступаюць зьвесткі пра лакальны народны супраціў. Маецца на ўвазе рэакцыя людзей на шырокую кампанію па “добровольно-прінудітельному” запісу ў лукашысцкую партыю “Белая Русь”. Вядома, што агітатары ўжо баяцца нават падыходзіць да рабочых людзей на прадпрыемствах. Пры словах “поддержім презідента, товарішч!..” у рабочых сьціскаюцца кулакі і зьяўляецца небясьпечны бляск у вачах. Зазывалы-прымушальнікі пачалі чапляцца да інжынэрных і адміністрацыйных кадраў. У адказ ім — праклёны, маханьне перад носам рукамі і немы крык: “Звальняйце, чорт з вамі. Але запісвацца ня буду!” Падобна, што чарговая спроба абуваньня ў лапці беларускага насельніцтва ў рэжыма правальваецца.

Янка Базыль