РАСЕЙСКІЯ СПРАВЫ

27 лютага расейскія тэлеканалы паведамілі цікавую інфармацыю. Гарадзкія думы Масквы і Пецярбурга прынялі (і не апублікавалі!) пастанову па жыльлёвым будаўніцтве. З гэтага года грамадзянам, якія стаяць на чарзе па кватэры ў гэтых гарадах, будуць будаваць кватэры не ў гэтых гарадах, а ў Маскоўскай і Ленінградзкай вобласьцях. Сталічныя жыхары на поўніцу адчуюць жах правінцыйнага жыцьця. У сталіцах будуць цяпер будаваць толькі “элітнае жыльлё”: за грошы і для сваіх. Дзьве расейскія мэтраполіі рызыкуюць канчаткова ператварыцца ў тэрыторыю алігархічна-бандыцкага легіёну. Беларусам трэба ўважліва сачыць, каб на малпачы манер такія ж “рэформы” не правялі ўлады нашых гарадоў.

Янка Базыль