ІНФАРМАЦЫЯ НА ПРОДАЖ

10 лютага 2009 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляла з Масквы. Там выступіў генэрал Зелін, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Расеі. Ён заявіў, што адбудзецца скарачэньне афіцэрскага складу гэтых сілаў на 30%. Газэта згадвае таксама, што ў кастрычніку летась Крэмль абвясьціў вяліае скарачэньне ўсіх сваіх войскаў.

Наш камэнтар: Нешта кепска сочаць журналісты польскай газэты за ваеннымі заявамі, што гучаць з Масквы. Зусім нядаўна (мы пісалі пра гэта) расейскае тэлебачаньне паказала за адным сталом Медведева і міністра абароны РФ. Яны тры разы паўтарылі, прычым вельмі артыкулятыўна, “с расстановкой”: “Рэформа арміі будзе, а ніякага скарачэньня ня будзе”. Мы выказалі меркаваньне, што Крэмль напалохаўся змрочнай рэакцыі з боку расейскага афіцэрства, якое ня хоча скарачацца. І вось зноў нейкі генэрал заяўляе пра скарачэньне. Гэта з гатоўнасьцю падхопліваюць як важную інфармацыю польскія газэты. З выкладзенага трэба зрабіць лагічную выснову: Масква падае адну інфармацыю на ўнутраны рынак, а адваротную інфармацыю (“мы за мір!”) на замежны рынак. Так рабіў партайгэносэ Гэбельс і дасягаў на гэтай ніве посьпехаў на нямецкай і замежнай інфармацыйнай арэне (любімым слоўцам фашыстоўскай прапаганды да верасьня 1939 года было менавіта “мір”).

Прыкрываючыся пацыфіскай балбатнёй, Масква рыхтуецца да вайны. Пад размовы аб скарачэньні арміі Крэмль выставіў нашу Беларусь у якасьці першага эшалёну абароны Расеі (пад самым бокам у Польшчы). Вось пра што трэба было б пісаць польскім журналістам.

Юрка Марозаў