МУХАМЭД ХІІ ГЛЯДЗІЦЬ У БУДУЧЫНЮ

25 лютага 2009 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” параўноўвае сытуацыю ў Нарвэгіі і Швэцыі. Імам (лідэр рэлігійнай абшчыны) раёна Розэнгоф у швэдскім горадзе Мальмё Алі Ібрагім наракае на тое, што ягоны раён зрабіўся гета для мусульманаў. Ён ня хоча, каб так было ў Нарвэгіі. У школах раёна няма аніводнага вучня, у сям'і якога швэдская мова была б роднай (!). Мусульмане жывуць асобна, многія зь іх ня хочуць наагул авалодваць швэдскай мовай. Імам прызнае, што некаторыя зь іх настроены супраць заходняй культуры. Ёсьць прыхільнікі фундамэнталізма. Імам выступае за большае набліжэньне швэдаў і мусульман.

Наш камэнтар: Нядаўна стала вядома, што самым распаўсюджаным імем, якое апошнім часам давалі нованароджаным у Нарвэгіі, было імя Мухамэд. У эўрапейскіх краінах падае нараджальнасьць у мясцовых карэнных жыхароў, а вось экзатычныя мясцовыя “намагаюцца з усіх сілаў”, іхная колькасьць імкліва расьце. Нават іхныя лідэры прызнаюцца, што гарманічнае суіснаваньне карэннага народу і прыхадняў зусім іншай традыцыі і мэнтальнасьці “вельмі цяжкае” (чытай: немагчымае). З усяго гэтага “шматрасавага і шматкультурнага грамадзтва” усяроўна атрымліваецца гета, узаемны недавер і часта нянавісьць. Ну, і навошта ўсё гэта швэдам і нарвэжцам, якія жывуць на сваёй зямлі?

Алесь Хадасевіч