БЫЎ БЫ ЖУЛІК, А ДУРНІ ЗНОЙДУЦЦА
18 лютага ў Маскве накрылі чарговую фінансавую піраміду. Стваральнікамі піраміды былі два маскоўскія жулікі. Яны накруцілі рэклямны ролік пра залатыя капальні ў краіне інкаў Пэру і заявілі, што кожны можа азалаціцца, зрабіўшы свой унёсак (ня менш за сто даляраў) у маскоўскую кантору АОО “Золотая жіла”. На працягу даволі кароткага часу да піраміды далучыліся з сваімі грашыма больш за дзесяць тысячаў грамадзянаў. Сьледчыя называюць астранамічную лічбу здадзеных грошай. Многія з грамадзянаў папрадавалі свае кватэры, прынесьлі апошнія грошы і г.д. Цяпер гэтыя людзі ў адчаі. Аднаго з жулікаў злавілі ў Маскве, а вось другі ўцёк з капіталам за мяжу. Судовыя ворганы заявілі, што пацярпелыя могуць разьлічваць толькі на маральную кампэнсацыю ад пакараньня злачынцаў, а грошы вярнуць зьяўляецца немагчымым. У сувязі з тым, што некаторыя з беларусаў яшчэ называюць Маскву “нашей”, цікава было б даведацца колькі іх патрапіла ў сетку маскоўскіх жулікаў.
Янка Базыль