АРЫШТ І СУД ЗА АБАРОНУ РОДНАЙ МОВЫ

Гэта вельмі вымоўны факт для характарыстакі ўнутраннага акупацыйнага рэжыму на Беларусі

23 лютага Суд Цэнтральнага раёну Гомеля засудзіў беларусаў за дэманстрацыю пазыцыі ў абарону беларускай мовы.

Кастусю Жукоўскаму прысудзілі 7 сутак арышту, Васіля Такарэнку аштрафавалі на 1 мільён 750 тысячаў рублёў, Марысю Тульзанкову і Алеся Вярцейку — на 700 тысячаў.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы маладзёны выйшлі на вуліцу Савецкую ў Гомелі, каб ускласьці кветкі да помніка Кірылу Тураўскаму.

Яны трымалі аркушы паперы з надпісамі “Родная мова” са штампам па-расейску: “Запрещено”. Раты ва ўдзельнікаў акцыі былі завязаныя чырвона-зялёнымі стужкамі. Міліцыянты схапілі удзельнікаў акцыі і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе трымалі іх амаль 6 гадзінаў. Потым арганізавалі справу ў суд.

(Паводле радыё Свабода)