ГЕРАІЗМ І ТАНЦЫ НА ХАЎТУРАХ

25 студзеня 2009 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” пісала пра ўрачыстую сустрэчу амэрыканскага пілёта Чэсьлі Саленбэргера ў ягоным родным мястэчку Дэнвілі. Тры тысячы гараджанаў віталі героя з нацыянальнымі сьцягамі ў руках, наладзілі вялікае сьвята ў ягоны гонар. 15 студзеня сёлета пілёт выратаваў дзесяткі жыцьцяў сваіх пасажыраў і экіпажа, зьдзейсьніўшы ўдалую аварыйную пасадку самалёта на ваду Гудзона ў Нью Ёрку.

Наш камэнтар: Народ і кіраўніцтва ЗША з вялікай павагай паставіліся да гэтага мужнага чалавека.

У сувязі з гэтым успомнім, як паставіўся антыбеларускі рэжым да беларускіх пілётаў. У 2007 г. беларускі транспартны самалёт быў састрэлены ракетамі над Самалі. Загінулі беларускія авіятары. Ужо праз тры дні рэжым абвясьціў аб “меропріятіях на терріторіі аэропорта в Мінске”. Людзі падумалі былі, што адбудуцца жалобныя мерапрыемствы. Але рэжым наладзіў канцэрт і вясёлыя скокі ў аэрапорце Менск-1, напляваўшы на гора сем'яў работнікаў беларускай грамадзянскай авіяцыі. Людзей гэта асабліва не зьдзівіла: рэжым усё робіць наадварот. Прамінула больш за год. Увесь гэты час трагедыю ў Самалі афіцыйна замоўчвалі і хавалі пра яе праўду. І раптам на прыканцы 2008 г. абвясьцілі пра ўзнагароджваньне пасьмяротна загінуўшых пілётаў. Цынізм і крывадушнасьць тыповыя для небеларускай улады.

Алесь Хадасевіч