МАСКВА ЗАСТАЛАСЯ З ГАЗАМ

27 студзеня 2009 г. Іспанская газэта “АВС” паведамляла з Будапешта. Урад Угоршчыны вырашыў прысьпешыць пабудову газаправоду “Набука”, па якім у Эўропу будзе падавацца газ з берагоў Каспія, а таксама з Блізкага Усходу. Гэта робіцца дзеля таго, каб пазбавіцца ад выключнай залежнасьці ад Расеі. У будапешцкай канфэрэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Угоршчыны, Турцыі, Баўгарыі, Румыніі, Аўстрыі, Нямеччыны, Азэрбайджану, Туркмэністану, Грузіі, Іраку, Эўрапейскага інвэстбанку і Эўразьвязу.

Наш камэнтар: Заўважым, што Расею на канфэрэнцыю не запрашаюць. Да Масквы ўжо ніякіх пытаньняў няма. Пасьля нядаўняй газавай замарозкі шэрагу народаў шмат што стала зразумелым. Нават такім традыцыйна прарасейскім, як Баўгарыя. Прэм'ер Баўгарыі Станішаў заявіў 26 студзеня, што мае дамоўленасьць аб пастаўцы газу з Азэрбайджану. Ён падкрэсьліў, што гэта ёсьць палітычнае рашэньне, каб выйсьці з энэргетычнай залежнасьці ад Расеі. Так што Масква можа цяпер свой газ “кушать ложкой”...

Юрка Марозаў