“ПАЦЕРТЫЯ ТВАРЫ АВАНТУРЫСТАЎ”

15 студзеня 2009 г. Летувіская газэта “Kauno Diena” публікуе артыкул пад тытулам “Эўропа шукае альтэрнатыву расейскаму газу”. Летувіскі эўрадэпутат Шарунас Біруціс (сябра камісіі па адносінах ЭЗ з Украінай) паведаміў газэце, што ў Эўразьвязе вельмі актыўна абмяркоўваюцца шляхі вываду краінаў Эўропы з залежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаў. Гэта робіцца “ня толькі дзеля энэргетычнай, але і для палітычнай стабільнасьці”.

Наш камэнтар: Раніцай на экранах тэлевізараў мільёны людзей убачылі, што заявы з ЭЗ былі сапраўды рэзкія. На фізіяноміі Медведева і Пуціна шкада было глядзець. Куды падзелася ўся іхная крымінальная пыха, ўвесь тандэтны імпэт? Гэта былі пацертыя твары маршалаў, якія прайграюць распачатую імі бітву. Такімі мы іх не бачылі даволі даўно. Пуцін заявіў: “Мы не самагубцы. Нам трэба прадаваць энэрганосьбіты...” Крамлёўскія начальнікі маюць інфармацыю аб правале авантуры на ўсіх напрамках і, падобна, пачынаюць задумвацца аб яе наступствах і пэрсанальнай адказнасьці. Можна меркаваць, што гэты правал будзе асноўным аргумантам у барацьбе за ўладу паміж двума крамлёўскімі кланамі. Кожны зь іх прынародна абвінаваціць другога ў распальваньні эўрапейскага канфлікта і пастараецца зьнішчыць суперніка. А як усё “ліхо і весело” пачыналася. Далі загад хамасаўскім васалам — і разгарэлася вайна ў сэктары Газа. Закруцілі венціль — і ўся Эўропа зрабілася сэктарам без газа. Махнулі хусткай шклоўскім васалам — і былі абрабаваны мільёны беларусаў...

Юрка Марозаў