АКТЫВІЗАВАЛІ “ГРЭЦКІ ФРОНТ”

15 студзеня 2009 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляе з Грэцыі. Там актывізавалася левая тэрарыстычная арганізацыя “Рэвалюцыйная барацьба”. Яна распаўсюдзіла заклікі да “рэвалюцыйнага масавага рушаньня дзеля ліквідацыі капіталізма”. У 2005-07 гадах гэтая групоўка арганізавала 11 крывавых тэрактаў у Афінах. Яе лічаць пасьлядоўнікам левай тэргрупы “17 верасьня”, разгромленай у 1990-я гады.

Наш камэнтар: Больш за год пра гэтых “рэвалюцыянэраў” не было чутно. І вось раптам яны выскачылі, як чорт з табакеркі. Масква, начальніца ўсіх левых “рэвалюцыйных рамантыкаў”, вырашыла актывізаваць грэцкі фронт у ахопленай крызісам Эўропе.

Алесь Хадасевіч