МАСКВА “ПРАВУЧЫЛА” ЭЎРОПУ

Наш камэнтар: Масква закруціла газавы вентыль і “правучыла” Эўропу. Знай нашых. Найбольш цяжкая сытуацыя склалася ў Сэрбіі і Баўгарыі, якія цалкам залежаць ад расейскіх энэрганосьбітаў. (Гэтыя дзьве краіны зьяўляліся да апошняга часу найбольш апантанымі публічнымі камплімэнтшчыкамі ў адрас “русскіх братьев”. Цяпер праўда там людзі вельмі актыўна паляць на вуліцах расейскія сьцягі). У Румыніі замерзьлі на сьмерць сорак чалавек. Расейскае злачынства на тэму газу не змагла схаваць нават вайна ў сэктары Газа (якую справакавала Масква-Лубянка праз сваю тэрарыстычную крэатуру Хамас). Але становіцца ўсё больш зразумелым, што ў выніку Масква праваліла сваю маштабную шматхадовую акцыю па застрашэньню эўрапейцаў. У мільёнаў людзей расплюшчыліся вочы і яны ўбачылі сапраўдны гэбізм “с человеческім ліцом”. Цяперашняе разьвянчаньне Расеі ў цывілізаваным сьвеце можна параўноўваць па маштабах з тым, што адбылося ў 1956 г. (калі мільёны людзей ва ўсім сьвеце адвярнуліся ад кампартыяў і СССР у сувязі з адкрыцьцём праўды пра злачынствы сталіншчыны і савецкай агрэсіяй супраць Угоршчыны) і ў 1968 г. (у сувязі з агрэсіяй супраць Чэхаславакіі).

Юрка Марозаў