ІДЭАЛЫ МАСКОЎСКАГА РАЙХА
9 студзеня 2009 г. Латвійская газэта “Diena” пісала пра рашэньне, прынятае кіраўніцтвам Баварыі (буйнейшая правінцыя ФРГ). Цяпер навучальныя ўстановы абавязаны арганізоўваць экскурсіі для вучняў у былыя фашыстоўскія канцлягяры. Мяркуецца, што праводзіць экскурсіі будуць былыя вязьні фашыстоўскага рэжыму. Рашэньне было прынята ў сувязі з нядаўнім інцыдэнтам у горадзе Пасаў, дзе маладыя нэанацысты жорстка зьбілі мясцовага паліцмайстра Алаіза Маніла.
Наш камэнтар: Можна толькі вітаць ініцыятыву баварскіх уладаў. Даўно пара сістэматычна знаёміць новае пакаленьне немцаў з жудаснымі старонкамі нацыянальнай мінуўшчыны.
У Расеі мы назіраем адваротны працэс. Крэмль-Лубянка на працягу гадоў праводзяць у прасторы “русского языка і культуры” (як яны называюць зону сваіх імпэрскіх уплываў) рэабілітацыю і кампанію ўсхваленьня Сталіна, НКВД, СССР, ГУЛАГа, усёй жахлівай сістэмы “развітого соціалізма”, ахвярамі якой сталі дзесяткі мільёнаў людзей. І гэта ня проста настальгія маразматыкаў, якія выжылі з розуму. Гэта — ідэал і рэальпалітык маскоўскага райха і ягоных фюрэраў з свінцовымі вачыма.
Юрка Марозаў