ЯКАЯ НІЗКАСЬЦЬ!

19-20 студзеня ў Менску гасьцявалі дзьве дэлегацыі з Захаду: фінская і чэшская. Яны сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовага рэжыму, пагаварылі зь імі пра “тэмпы лібэралізацыі”. Потым яны сабралі вінцучкоў-лебедько і абвясьцілі ў інфармацыйную прастору, што “сустрэліся з апазыцыяй”. Найбольш цікавым з усяго была разрэклямаваная на Радыё Свабода ветлівая просьба “апазыцыянэраў”: “просім, каб наступны раз вы арганізоўвалі для нас і вас сумесныя сустрэчы з уладай”. Палымяны вобраз маскоўскага “апазыцыянэра” Нікіты Белых, які зрабіўся кіраўскім губэрнатарам, натхняе вінцучкоў. Ім хочацца бліжэй да начальства, любым спосабам — на карачках, паўзком, з паклонамі, з усёй “апазыцыйнай” прынцыпавасьцю... Якая нізкасьць!

Янка Базыль