УСЁ НААДВАРОТ

2 студзеня 2009 г. Іспанская газэта “АВС” пісала, што ў сувязі з сусьветным эканамічным крызісам у Іспаніі са спазьненьнем пачаліся калядныя распродажы ў крамах.

Наш камэнтар: У здаровых эканоміках, заснаваных на канкурэнцыі, свабодзе прадпраймальніцтва і абароне нацыянальнага бізнэсу, некалькі разоў на год адбываюцца маштабныя кампаніі распродажы. Нават сур'ёзны крызіс не спыніў гэты працэс. Людзі могуць купіць у гэты час якасныя тавары па вельмі нізкіх (часта сьмешных) цэнах — і гэта выгадна прадпрымальнікам. У Беларусі любая кампанія “распродажу” — гэта фальшыўка і зьдзек. Цану зьніжаюць на тое, што беларус і дарма з крамы ня вынес бы. Якасныя тавары наадварот падвышаюцца ў цане. Яшчэ адзін паказчык абсурднасьці эканамічнага жыцьця ў нашай краіне, дзе разгромлены беларускі бізнэс, а эканомікай камандуюць маскоўскія крымінальнікі і іхныя мясцовыя марыянэткі, што аднаўляюць “светлое советское прошлое”.

Алесь Хадасевіч