“ІДЫЯТЫЗМ НЯ ВЕДАЕ МЕЖАЎ”.

8 студзеня 2009 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” пісала пра расейскія справы. Цытавала Пуціна, які заявіў, што ў сувязі з газавым крызісам Эўропа падтрымае пабудову Паўночнага газаправоду. У другім артыкуле газэта паведамляе пра вынікі конкурсу пад назовам “Падліза году”, які праводзіць расейская гзэта “Власть”. Конкурс выйграла Валянціна Мацьвіенка, мэр Пецярбурга. Яна выдала славуты сказ: “Дэмакратызм Пуціна ня ведае межаў”.

Наш камэнтар: Пуцін пасярод крызісу раптам прагаварыўся і выдаў маскоўскую “дзяржтаямніцу”. Яны ў Крамлі сапраўды спадзяваліся, што шэраг эўрапейскіх краінаў, якія былі супраць пабудовы расейска-нямецкага газаправоду па дну Балтыкі, напалохаюцца і выступяць “за”. Хутчэй за ўсё ідыятызм Пуціна і ягонай групоўкі ня ведае межаў.

Алесь Хадасевіч