АБ РАЗГОРТВАНЬНІ КРЫЗІСУ І ПАКІДАНЬНІ ПАСАДЫ А. ЛУКАШЭНКАМ
Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ пацьвярджае і падтрымлівае паведамленьне Кіраўніцтва Партыі і Фронту — “АБ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫМ КРЫЗІСЕ Ў БЕЛАРУСІ”, пранятае 10 студзеня. Разам з тым мы адзначаем, што маніпуляцыі існуючай ўлады з крызісам, прыняцьце захадаў і рашэньняў адбываецца за плячыма грамадзтва, людзі адлучаныя ад рэальнай інфармацыі, ад веданьня таго, што адбываецца.
Падзеі, аднак, сьведчаць, што рэжым і асабіста А. Лукашэнка ўступіў у змову разам з кіраўніцтвам Расеі ў арганізацыі газавага шантажу супраць Украіны і Заходняй Эўропы. Змоўніцтва абумоўлена цаною за газ. Гэта нячыстая палітыка, за якую рэжым можа паплаціцца ўльтыматумам расейцаў аб увядзеньні рускага рубля на Беларусі (ізноў жа як платы за газ), што стане рэальнай пагрозай страты суверэнітэту і нацыянальных багацьцяў краіны.
Сойм інфармуе аб гэтым беларускае грамадзтва і пацьвярджае, што пытаньне аб пакіданьні пасады А. Лукашэнкам ёсьць першасным крокам да рэальнага выхаду з крызісу і да аздараўленьня, створанага ім становішча.
18 студзеня 2009 г., Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
г. Менск