“ТОВАРІШЧІ, ВСЁ ДЕЛАЕТСЯ ДЛЯ СТАБІЛЬНОСТІ”...

2 студзеня прамаскоўскі рэжым наладзіў усім беларусам рэзкае працьверазьвеньне пасярод навагодніх сьвятаў. Абрынуўся курс беларускага рубля. Натоўпы грамадзянаў штурмуюць абменьнікі, пазбаўляючыся ад рублёў, а таксама крамы, дзе яны выкупляюць дарагія тавары (тэлевізары, адзеньне, электроніку). У шэрагу крамаў адбыліся тэмпэрамэнтныя бойкі паміж пакупнікамі за тавар. Людзі набывалі па 2-3 лядоўні, па 20 патэльняў і г.д. Усе ведалі, што ў бліжэйшыя дні рэзка падскочаць цэны на ўсе тавары ў крамах (на рынках цэны ўжо падскочылі). На правінцыі тысячы людзей узялі прыступам мясцовыя крамы і выкупілі ўсе запасы мукі, макаронаў, крупаў, запалак і мыла (тыповы ваенны нацюрморт). Усё адбылося так рэзка, што нават былы банкір Багданкевіч прызнаўся па Радыё Свабода, што не чакаў такога тэмпу абвалу. На прыканцы сьнежня Лукашэнка лётаў быў у Маскву, сустракаўся з крамлёўскімі начальнікамі. Афіцыёз не даваў ніякой інфармацыі пра тое, аб чым яны там “беседовалі” (любімае гэбоўскае слоўца). Цяпер усім зразумела, што Масква дала адмашку на абвал нацыянальнай валюты Беларусі. На экранах тэлевізараў зьявілася гладкая фізіяномія з Нацбанку РБ і патлумачыла, што адбываецца: “Товарішчі, мы повысілі на 15% ставку рефінансірованія. Всё это для того, чтобы прівлечь нашіх граждан делать банковскіе вклады в белорусскіх рублях. Всё делается для стабільності, для блага человека...” Гэта быў самы пацешны эпізод пасярод чарговага акту беларускай драмы.

Янка Базыль