НАВІНЫ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ КУЛЬТУРЫ
28 сьнежня 2008 г. Румынская газэта “Adevarul” публікуе рэкляму свайго кніжнага выдаўніцтва, прапануючы чытачам купіць больш за 200 тытулаў сусьветнай літаратуры. Гэта выданьні румынскіх перакладаў Льва Талстога, Марка Твэна, Джэка Лёндана...
Наш камэнтар: Румынам ня сьнілася акупанцкае вычварэньне, якое наладзіла Масква ў беларускім літаратурным жыцьці за часы паняволеньня Беларусі. Нашу нацыянальную школу мастацкага і навуковага перакладу (адну з лепшых у Эўропе) расейскія акупанты грамілі кожны раз, як толькі зьяўлялася новае пакаленьне беларускіх інтэлектуалаў. Кароткі пэрыяд нармальнага разьвіцьця беларускай культуры ў 1990-94 гадах скончыўся чарговым пагромам. Краіна завалена маскоўскай макулатурай. Рэжым вымушае беларускія выдавецтвы друкаваць “русскоязычные” выданьні. Шэдэўры сусьветнай літаратуры дагэтуль не гучаць на беларускай мове. Сталічны “ін'яз” існуе (па-за рэдкім выключэньнем) як “кузьня кадраў” для русіфікацыі, гэбоўскай агентуры і інтэр-панэлі. Пасьля зьнікненьня антыбеларускага рэжыму гэтая ненармальнасьць будзе выдалена з нашага нацыянальнага жыцьця.
Алесь Хадасевіч