ПРАБЛЕМЫ СЬЛЯПЫХ
28 сьнежня 2008 г. Ангельская газэта “Guardian” піша пра калядныя прамовы герархаў Каталіцкага Касьцёла. Папа Рымскі Бэнядыкт XVI папярэдзіў вернікаў: “Калі людзі будуць клапаціцца толькі аб уласным інтарэсе, наш сьвет абавязкова абрынецца”. Каталіцкія сьвятары адэкватна гавораць аб тым, што адзіны паратунак ад цяперашняга крызісу — гэта духоўнае аднаўленьне грамадзтва.
Наш камэнтар: Мы бачым, што мільёны людзей у розных краінах, перш за ўсё моладзь, ідуць у Касьцёл, шукаючы апірышча ў жыцьці і духоўнага ачышчэньня. Не выпадкова так хвалююцца (нават публічна) начальнікі РПЦ. Яны (як прадстаўнікі спэцслужбаў маскоўскай імпэрыі) даволі добра валодаюць інфармацыяй пра тое, што большасьць нават расейскага грамадзтва адвярнулася ад іхнай “арганізацыі”. А яны так разьлічвалі на духоўную сьпепату людзей.
Алесь Хадасевіч