МАСКВА РЫХТУЕЦЦА
19 сьнежня 2008 г. Іспанская газэта “El Mundo” паведамляе, што Расея падарыла Лівану 10 ваенных самалётаў “МіГ-29”. Маскоўскія генэралы патлумачылі, што гэта робіцца “дзеля міру”.
Наш камэнтар: Ну, калі ўжо маскоўскія генэралы ўзяліся за “мір”, то чакай вайны. Самалёты Лівану, ракетныя комплексы Ірану. А ў Ізраілі Масква закупіла некалькі сучасных самалётаў-беспілётнікаў. Па расейскіх тэлеканалах прадстаўнікі ваеннага міністэрства РФ неасьцярожна прызналіся ў цяжкасьцях, у якія яны патрапілі падчас вайны супраць Грузіі ў жніўні сёлета. Каб змагацца супраць грузінскіх беспілётнікаў, Масква вымушана была пасылаць насустрач ім вельмі дарагія зьнішчальнікі. А грузінскія зянітчыкі састрэльвалі іх.
Масква рыхтуецца да вайны. Гэта адзінае выйсьце для лубянскага рэжыму, які давёў імпэрыю да галечы і краху. Магчыма, што чарговую бойню Масква разьвяжа менавіта на Блізкім Усходзе ў спадзяваньні, што гэтым спыніць падзеньне цэнаў на нафту і зойме праблемай шэраг канкурэнтных краінаў. Прыём, даўно і ня раз адпрацаваны.
Юрка Марозаў