ПАГРОМШЧЫКІ КУЛЬТУРЫ

20 сьнежня 2008 г. Нідэрляндская газэта “Het Volk” паведамляе, што падчас рамонту бруку ў дацкім горадзе Дамэ былі знойдзены прадметы эпохі сярэднявечча. Археёлагі пачалі рэгулярныя раскопкі і знайшлі шэраг мэталічных прадметаў, сярод іх прыгожыя цацкі для дзяцей.

Наш камэнтар: Ва ўсім цывілізаваным сьвеце як толькі адбываецца выпадковае адкрыцьцё старажытнасьці, людзі выклікаюць археёлагаў, і тыя вядуць нетаропкія дасьледваньні глебы. Выключэньнем з гэтага правіла зьяўляецца “навука” антыбеларускага рэжыму. Адзін з выразьнейшых прыкладаў — “рэстаўрацыя”-разбурэньне Нясьвіжскаяга замка. Варвары ад культуркі нагналі на гістарычную зямлю экскаватараў, гналі рабочых у атакі на аб'ект, абы пасьпець у “прызначаны тэрмін”. Нанесена шкода архітэктурнаму вобразу замка. Чаго вартыя, напрыклад, “істінно русскіе” элемэнты на замкавай вежы, якія назвываюцца “кокошнікі” (іх ніколі не было на беларускай вежы)? Экскаватары мясілі зямлю, не зважаючы на культурныя слаі. Нелегальныя (або “чорныя”) археёлагі назьбіралі з гэтых адвалаў процьму каштоўнейшых гістарычных прадметаў: упрыгожваньні, зброю, кулі, кафлі і г.д. Рэжымныя арганізатары гэтага пагрому абавязкава будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці ў дэмакратычнай Беларусі. Гэтага нельга дараваць ніколі.

Юрка Марозаў