УКРАІНЦЫ АДБУДОЎВАЮЦЬ УКРАІНУ

11 сьнежня Міністэрства адукацыі Украіны апублікавала распрацаваныя ім папраўкі да Закону аб вышэйшай адукацыі. У адпаведнасьці з заканадаўствам і Канстытуцыяй Украіны выкладаньне ў вышэйшых установах краіны будзе весьціся толькі на дзяржаўнай мове — украінскай. Ва Украіне існуюць яшчэ русскоязычныя школы. Можна ўявіць цяпер, як яны будуць пусьцець у сувязі з адэкватнай беспэспэрктыўнасьцю навучаньня на мове былога акупанта. У Маскве ўжо затупалі нагамі і загалдзелі пра “прініженіе языка, на котором говоріт половіна Украіны”. Няхай сабе тупаюць. Украінцы могуць ім цяпер праз гукаўзмацняльнікі каля мяжы пасылаць мэлёдыі з элемэнтамі тупаньня. Напрыклад, “Гапак”.

Янка Базыль