РАСЕЙСКІ ФАШЫЗМ
11 сьнежня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” піша пра чарговае злачынства маскоўскіх фашыстаў. Новая групоўка пад назовам “Баявая арганізацыя расейскіх нацыяналістаў” даслала паведамленьне ў маскоўскую мэрыю, што ў бліжэйшы сьметнік яны кінулі галаву забітага імі “ворага”. На сьметніку сапраўды была знойдзена чалавечая галава. У прыгарадзе Масквы фашысты накінуліся на двух маладых таджыкаў (яны працавалі на мясцовым прадпрыемстве) і пачалі страляць па іх с пісталетаў. Адному таджыку ўдалося ўцячы, а 20-гадовага юнака фашысты забілі і адсеклі яму галаву. Праваабарончыя арганізацыі Масквы паведамляюць пра рост колькасьці такіх нападаў на нярускіх па ўсёй Расеі.
Наш камэнтар: Што ж, як казалі расейскія клясыкі: “обыкновенный фашизм”...
Юрка Марозаў