ЗАБАРАНІЛІ СЛОВА “КРЫЗІС”.

12 сьнежня 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” спасылаецца на расейскае выданьне “Коммерсант” і піша ў артыкуле пад тытулам “Крамлю не падабаецца свабода слова пра Расею на інтэрнэт-парталах”: “Партыя “Едіная Россія” хацела б вытурыць з інтэрнэта думкі пра крызіс. Бо толькі там, як сказаў адзін апэратар, высьпяваюць “гронкі гневу”. Гэта выклікана звальненьнямі з працы, ростам цэнаў, пра што маўчаць газэты і тэлебачаньне, паддадзеныя цэнзуры і аўтацэнзуры”.

Наш камэнтар: У чырвоным Кітаі вынайшлі спосаб на карыстальнікаў інтэрнэту. Іх расстрэльваюць, а потым зьмяшчаюць ў сеціве іхныя трупы. Усё ў Расеі ідзе ў гэтым напрамку. А што да Беларусі, то стала вядома пра яшчэ адзін рэжымны загад для СМІ. Цяпер забараняецца выкарыстоўваць слова “крызіс”.

Алесь Хадасевіч