ЛУБЯНСКІЯ ПАГРОМЫ Ў РАСЕІ
5 сьнежня 2008 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” піша пра паліцэйска-гэбоўскі напад на штаб-кватэру таварыства “Мэмарыял” у Пецярбурзе. У сядзібу ўварвалася група замаскаваных асобаў. Яны правялі ператрус і вывезьлі ўсе архівы таварыства, вынік шматгадовай працы па збору матэр'ялаў аб савецкіх палітычных рэпрэсіях.
Наш камэнтар: Лубянка пайшла напралом. Зусім нядаўна гаспадары Крамля “самараспусьцілі” ўсіх нямцовых-хамакадаў (“правые сілы”) і скляпалі зь іх пракрамлёўскае “Правое дело”, надаўшы яму ў якасьці партыйнага сымвала чырвоную зорку (!!!). З праваабаронцамі справа замарудзілася. Яны самаліквідавацца не захацелі. Старшыня Маскоўскай Гэльсінскай групы Л. Аляксеева і яшчэ 50 праваабарончых арганізацыяў Расеі дэманстрацыйна адмовіліся ехаць на араганізаваны Крамлём-Лубянкай “праваабарончы зьезд”, які мае адбыцца ў Пензе. Там, зразумела, мяркуецца стварыць пракрамлёўскае “Праваабарончае дело”. Тады гэбэ пачало граміць архівы няўступлівых. І можна было б ім паспачуваць. Калі б мы ня ведалі, колькі разоў гэтыя піцерскія і маскоўскія праваабаронцы тусаваліся ў Менску, падтрымліваючы падстаўных вінцучкоў-мілінкевічаў. Можа яны ня ведалі, што гэта ўсё лубянскі праект? А-я-я-я-яй!
Юрка Марозаў