БЕЛАРУСАМ АТРУТУ
6 сьнежня 2008 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” піша пра трагедыю дзяцей плянэты. Штогод больш за 9 мільёнаў дзяцей паміраюць ад хваробаў, якія паддаюцца лячэньню або якіх было б лёгка пазьбегнуць.
Наш камэнтар: Мяркуем, што ў гэтую трагічную статыстыку ня ўключаны беларускія ахвяры антычалавечага пасьлячарнобыльскага экспэрымэнту. Дагэтуль сотні тысячаў нашых дзяцей жывуць у атручаных радыяцыяй раёнах, дзе людзі проста не павінны знаходзіцца. Там пабыў начальнік рэжыму і сказаў, што “всё уже закончілось, всё чісто, товарішчі, здесь надо жіть і работать”. Больш таго, “чтобы оні работалі”, рэжым працягвае эксплуатаваць заводы дзіцячага харчаваньня, малочныя і кандытэрскія заводы ў месцах, што набылі жудасную славу пасьля Чарнобыльскай катастрофы: Рагачове, Мазыры, Быхаве, Нароўлі і іншых. Асабліва з гэтага году крамы ў Менску і па ўсёй Беларусі пачалі завальваць прадукцыяй гэтых прадпрыемстваў, якія працуюць на атручанай радыяцыяй сыравіне з чарнобыльскай Зоны. А якасную харчовую прадукцыю з чыстых раёнаў рэжым гоніць эшэлонамі на Маскву. Беларусы павінны зразумець, што гэтае злачынства можа быць спынена толькі ў выніку зьнікненьня прамаскоўскага рэжыму.
Алесь Хадасевіч