У РАСЕІ “ЧУДЗЯТ”

8 сьнежня (гадавіну падпісаньня Віскулёўскага пагадненьня пра развал СССР) крамлёўскі рэжым абавязкава адзначае якім-небудзь дэманстрацыйным актам. Некалі ў гэты дзень абвясьцілі “саюзную дзяржаву РБ і РФ” (дагэтуль неканстытуцыйную, незаконную). А сёлета Крэмль “чуділ без гармоні”. Скляпанае нядаўна з ашмёткаў нямцовых-хакамадаў “Правое дело” заявіла, што рэгіянальныя аддзяленьні гэтых “правых” узначаляць у бліжэйшы час рэгіянальныя дзеячы пуцінскай “Едіной Россіі”. Такога “чудачества” ня ведае гісторыя партыйнага будаўніцтва, відаць, яшчэ з часоў Мэсапатаміі і Старажытнага Рыма. Мала таго, што генсекам “Едіной Россіі” зьяўляецца беспартыйны Пуцін, дык цяпер дзеячы адной партыі ўзначаляць структуры другой партыі. Хамурапі з братамі Гракхамі за галаву б схапіліся. А ў Расеі нічога сабе. Хаця ў прынцыпе ў іх там засталася адна сапраўдная партыя — ФСБ (КГБ).

Янка Базыль