РАША “ХАЙЛЬ”

26 лістапада 2008 г. Дацкая газэта “Extra Bladet” паведамляе з Ізраіля. Там пачаўся суд над васьмю маладзёнамі з Расеі. На працягу года яны нападалі на артадаксальных габрэяў, замежнікаў і бадзягаў і жорстка зьбівалі іх. Свае злачынствы яны здымалі да відэа і зьмяшчалі ў сеціве. Яны ж пісалі фашыстоўскія лёзунгі і малявалі свастыкі на сьцянах сінагогаў, віталі адзін аднаго фашыстоўскім выкідам правай рукі і крыкам “хайль!” Ізраільскае грамадзтва ў шоку.

Наш камэнтар: Там, дзе зьяўляюцца “русскіе ребята”, там пачынаецца чалавеканенавісьніцтва, зьдзек з нацыянальнай культуры і сапраўдны фашызм.

Алесь Хадасевіч