УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ

30 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 88-м угодкам Слуцкага Збройнага Чыну. Мэмарыяльныя мітынгі з удзелам менчукоў, сяброў Партыі з іншых гарадоў, а таксама жыхароў Случчыны пройдуць на памятных гістарычных месцах у Грозаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада), Семежаве і Слуцку. Атрыманы дазвол Менскага аблвыканкама.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

25 лістапада 2008 г.