ЛУБЯНКА СЬКІНУЛА МАСКІ. ЧАРГА ЗА МЕНСКАМ
15 лістапада адбыўся акт шоў пад назовам “Правыя направа, а левыя налева”. Усе групоўкі і партыі, што называліся “правымі сіламі Россіі” і пасылалі на запрашэньне вінцучкоў сваіх прадстаўнікоў на вінцучкоўскія мітынгі ў Менску, у адзін дзень самараспусьціліся на сваіх зьездах. Падобнае зрэжысіраванае групавое палітычнае харакіры цяжка адшукаць у аналах чалавечай гісторыі. Супраць самароспуску галасавала па два тры-чалавекі з сотняў, што галасавалі. Па расейскіх тэлеканалах нейкія новыя фізіяноміі ад гэтых “сіл” тлумачылі, што яны ствараюць агульны саюз пад назовам “Правое дело” і будуць... працаваць пад кіраўніцтвам Крамля. Цяпер трэба чакаць урачыстага прыёму вінцучкоў-мілінкевічаў-лебедько у крамлёўскай палаце пад салют з “цар-пушкі” і гул “цар-колакала”. Хаця нічога не атрымаецца. Як вядома, адзін “цар” не зрабіў аніводнага стрэлу, а другі “цар” аніразу не зазваніў...
Янка Базыль