СЬВЯТЫ СЬЦЯГ
22 лістапада 2008 г. Іспанская газэта “El Mundo” паведамляе з Вашынгтону. Там пасьля шэрагу гадоў рэканструкцыі быў адкрыты Музэй Гісторы ЗША. Тысячы наведвальнікаў і гасьцей убачылі новую экспазыцыю і тэатральнае відовішча ў гістарычных касьцюмах. Каштоўнейшы экспанат музэя — адрэстаўраваны сьцяг ЗША. Гэты сьцяг быў узьняты над Балціморам пасьля вызваленьня гораду ад брытанцаў у 1814 г. Яго ўбачыў тады паэт Фрэнсіс Скот Кэй. Сьцяг натхніў паэта, і ён напісаў верш, прысьвечаны Сьцягу. Пазьней гэты верш стаў тэкстам дзяржаўнага гімну ЗША.
Наш камэнтар: Сьцяг як сымваль нацыі і дзяржавы, Сьцяг перамогі і вызваленьня... Зразумела, што ў рэканструіраваным Музэі Гісторыі Беларусі будзе выстаўлены наш Сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Не джынсовыя порткі на дручку, не мандарынава-бананавыя шматы, не бээсэсэраўская фальшыўка...
Юрка Марозаў