СПРАБУЮЦЬ ЦІХЕНЬКА ВЫЖЫЦЬ

15 лістапада 2008 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведамляе з Рыма, дзе адбылася 100-тысячная дэманстрацыя пратэсту супраць рэформы адукацыі. Урад Бэрлусконі рэзка скараціў выдаткі з бюджэта на адукацыю, былі ліквідаваны некаторыя адукацыйныя спэцыяльнасьці. Дэманстрацыя ў сталіцы зьявілася кульмінацыяй студэнцка-прафэсарскіх пратэстаў па ўсёй краіне.

Наш камэнтар: Але ўяўляецца Беларусь. Антыбеларускі рэжым чарговай сэрыяй разбуральных “рэформаў” нанёс сакрушальныя ўдары па адукацыі ў Беларусі. Ідзе чарговы этап адурманьваньня нашай моладзі. У ВНУ шчыруе КГБ, у адкрытую дзейнічаюць нам. рэктараў “па ідэалогіі” (усё запісныя гэбісты). Вярбоўка ў стукачы вядзецца гэбістамі нахабна з ужываньнем правакацыяў і пагрозаў. Адзін з аргумантаў гэтых “рыцараў плашча і кінжала” ёсьць наступны: “Если вы не согласитесь, то подумайце о своей семье...” Прафэсура і студэнцтва ў асноўным шчымяцца да сьценкі і спрабуюць неяк ціхенька выжыць пасярод гэтай лубянскай мярзоты, якая ад беспакаранасьці распярэзваецца яшчэ больш...

Алесь Хадасевіч