“НАВАТ ЛУКАШЫСТАМ І МУГАБЭ ТАКОЕ НЯ СЬНІЛАСЯ”

19 лістапада 2008 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведамляе з Зімбабвэ. Лідэр апазыцыі і цяперашні прэм'ер краіны Цвангірай заявіў, што дыктатар Мугабэ адмаўляецца выдаць яму замежны пашпарт. Газэта зьмяшчае цэлую сэрыю матэр'ялаў, прысьвечаных палітычным падзеям і тэндэнцыям у Зімбабвэ.

Наш камэнтар: Было б добра, каб аўстрыйскія СМІ публікавалі таксама праўдзівую інфармацыю пра “невыязных” грантаўскіх барцоў з псэўдаапазыцыі, якая часам эфэктна імітуе “барбу” у Беларусі. Напрыклад, пра такога як А. Лебедько (які пахваляўся быў у газэтах “дружбой с пріятелямі із КГБ”). “Незалежныя” СМІ РБ ня так даўно заліваліся салаўём пра тое, як Лебедько гераічна стаўся “невыяздным”, Як яму ў пашпарт рэжым паставіў адмысловую забаронную пячатку і г.д. А праз колькі дзён “наш пострел везде поспел”... Ён прафігураваў недзе на грантаўскім форуме ў Берліне, потым у Брусэлі. Калегі падказалі “барцу”, што зь яго пачалі сьмяяцца людзі. Лебедько не разгубіўся, паехаў у Маскву. Там ён карцінна дзячыў “русскіх демократов” за тое, што тыя маўляў прапусьцілі яго праз расейскую мяжу на Захад. А нядаўна гэты “невыязны” засьвяціўся ў Парыжы, дзе прадстаўляў “барыкадных барацьбітоў” РБ. Выглядае ён сапраўды пацешна. І вельмі добра, што такія лебедько і іншыя з гэтай публікі не дапяліся да ўлады ў нашай Беларусі. Яны б наладзілі такую карупцыю і нацыянальна-дзяржаўную здраду, што нават лукашыстам і Мугабэ такое ня сьнілася.

Юрка Марозаў