ВЫСУНУЛАСЯ З-ЗА КУЛІСАЎ

15 лістапада 2008 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша: “Прэзыдэнт Расеі Медведев вядзе перамовы з Эўразьвязам у Ніцы, а тым часам Крэмль пашырае яго паўнамоцтвы і паказвае зубы НАТО”. Медведев пагражаў НАТО выйсьці з міжнароднай дамовы па абмежаваньні звычайных узбраеньняў (KSE). Газэта адзначае, што пашырэньне прэзыдэнцкага тэрміну Дзярждумай РФ на самай справе зроблена пад Пуціна, які павінен вярнуцца на гэтую пасаду.

Наш камэнтар: Усе СМІ сьвету паведамляюць пра перамовы ў Ніцы. Даюцца розныя ацэнкі падзеі. Але паводле тэкстаў і фотаздымкаў з перамоваў мільёны людзей у сьвеце выносяць галоўнае ўражаньне (якое мабыць і не імкнуліся выклікаць у іх СМІ): Расея і дэмакратычны сьвет — гэта абсалютна розныя зьявы, якія існуюць у супрацьстаяньні. Канчаткова абрынуўся зьлеплены гадоў дваццаць таму лібэральны міф пра “Расею новай дэмакратыі, якая становіцца паўнавартаснай часткай эўрапейскай дэмакратычнай цывілізацыі”. Міф зьдзьмуўся і з-за кулісаў высунулася ашчэранае мурло Крамля-Лубянкі.

Юрка Марозаў