ЗНОЎ НЕХТА НАПІЎСЯ

9 лістапада 2008 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў выніку аварыі на расейскай падлодцы загінулі 20 маракоў. Нядаўна пабудаваную падлодку ўпершыню вывелі ў Ціхі акіян, на ёй яшчэ знаходзіліся інжынэры-будаўнікі. Мадэрновая тэхніка пачала дзейнічаць самастойна. Без пажару спрацавала сістэма пажаратушэньня. У некалькіх адсеках выдзеліўся сьмяротны для людзей газ і зачыніліся дзьверы. Маладыя матросы загінулі ў гэтай пастцы. Прынамсі так паведаміла мінабароны РФ.

Наш камэнтар: Хто з беларусаў служыў у маскоўскай арміі і на іхным флёце, памятае ўвесь ідыятызм і бязладдзе гэтай сістэмы. Зноў нехта напіўся, пераблытаў робатаў, панішчыў маладыя жыцьці...

Юрка Марозаў