НАГАДИТЬ В БЕЛОРУССИЮ
У Маскве ўсё цяжэй купіць квіткі на хуткасныя цягнікі, што ідуць у наш Менск. Па пятніцах зрабіць гэта зусім цяжка. На выходныя ў Менск выпраўляюцца цэлыя кодлы расейскай шпаны, афэрыстаў, мафіёзаў і іншых “столічных ребят”. Дэсант высаджваецца на нашым вакзале і запаўняе сабой сталічныя рэстараны і казіно. Справа ў тым, што гэтыя “заведенія” і іхныя паслугі каштуюць у Менску значна таньней, чым элітныя рэстараны і казіно ў Маскве. Ды й крымінагенная сітуацыя значна больш стабільная, чым у “златоглавой”. Беларусы забаўляюць, ахоўваюць і абслугоўваюць маскоўскую публіку зь яе крывавымі капіталамі (значная частка якіх скалочана на розных этапах абрабаваньня беларускага народу). Адмысловыя мафійныя сеткі (з удзелам афіцыйных турыстычных фірмаў РБ) забясьпечваюць дорогіх гостей зондэр-камандамі прастытутак (таксама значна таньнейшы тавар, чым у Маскве). Цікава, што пачуўшы гэтую інфармацыю, некаторыя беларусы і беларускі гукаюць: “Ну, так і хорошо. Пусть оставляют у нас своі деньгі. Это выгодно...” Па-першае, большасьць рэстаранаў і казіно ў РБ даўно ўжо належаць расейскім мафіёзам. А па-другое, пьяныя дэсанты ператвараюць нашу сталіцу ў сьметнік-адстойнік для чужой асацыяльнай публікі, якую люта ненавідзіць сам рускі народ.
Янка Базыль