ФІНТ З “ВАЖДЗЯМІ”

5 лістапада 2008 г. Славацкая газэта “Pravda” піша пра дэманстрацыю на расейскім тэлеканале дакумэнтальнага фільма пра Сьвятлану Алілуеву, дачку Сталіна. Маўляў, “расейскія гледачы прагна глядзелі гэты фільм...” 82-гадовая Алілуева ўжо 15 гадоў жыве ў ЗША. Прамінула ўжо больш за 50 гадоў, як яна ўцякла з СССР. У фільме яна называе сабе амэрыканкай, адмаўляецца размаўляць па-расейску і кажа, што нават ня хоча думаць пра Расею.

Наш камэнтар: Вось як... Славакі, не разабраўшыся, перабольшылі цікаўнасьць постсавецкага грамадзтва да гэтай Сталінай. Абсалютнай большасьці людзей яна даўно зусім не цікавая. А расейская моладзь нягледзячы на ўсе намаганьні гэбоўскай гэбельсаўшчыны у лепшым выпадку адказвае на пытаньне пра Сталіна: “Ну, был такой. А чёрт его знает...” Цікава іншае, нашыя дзяды і бацькі працавалі на крамлёўскіх фараонаў і ваявалі за іх. Некаторыя нават верылі былі іхнаму шаманству “о светлом коммуністіческом будушчем”. Потым, калі настала сапраўдная будучыня, мільёны людзей засталіся з падарваным здароўем і пустымі рукамі. А нашчадкі (прынамсі большасьць зь іх) Сталіна, Хрушчова, Мікаяна, Гарбачова і іншых камфортна атабарыліся на Захадзе. Там іх даўно чакалі маёнткі і банкаўскія рахункі, рупліва падрыхтаваныя камуністычнымі “важдзямі”. Наперадзе такі ж фінт з “важдзямі” “рускай дэмакратыі” і іхнымі сем'ямі.

Юрка Марозаў