НЯМЕЦКАЯ АДКАЗНАСЬЦЬ

23 кастрычніка 2008 г. Швайцарская газэта “La Presse” піша пра судовыя працэсы ў Італіі. Нашчадкі ахвяраў нацыстоўскага тэрору патрабуюць ад цяперашняй Нямеччыны кампэнсацыі за сваіх забітых сваякоў. 29 чэрвеня 1944 г. немцы расстралялі 203 мірных жыхары ў вёсках правінцыі Арэца. Італьянскі суд вынес вэрдыкт: ФРГ павінна выплаціць вялікую грашовую кампэнсацыю нашчадкам. 70 былых італьянскіх вязьняў нямецка-фашыстоўскага рэжыму таксама падаюць у суд з такім патрабаваньнем.

Наш камэнтар: Беларусы не павінны забывацца на свае ахвяры. Немцы зьнішчылі ў нас значна больш людзей, чым у любой іншай краіне. Замест пакаяньня з боку цяперашняй Нямеччыны, наш народ рэгулярна бачыць на сваёй зямлі афіцыйных візіцёраў кшталту руса-немца А. Рара ды нямецкага разьведчыка Ганса Віка, якія гукаюць, каб мы дабраахвотна запісваліся ў маскоўскі канцлягер. Гэтыя немцы на свае грошы ўтварылі на нашай зямлі прадажную псэўдаапазыцыю з вінцучкоў-лебедько і інш. Беларусы вымушаны выслухоўваць зьняважлівыя маналёгі амбасадара ФРГ Фрыка ў Курапатах пра тое, як “беларусы павінны несьці адказнасьць за змрочныя старонкі савецкай гісторыі”. Сотням тысячаў беларусаў трэба ўрэшце выставіць свой рахунак ФРГ і ейнаму афіцыёзу, які паводле новага томскага “Пакту Молатава-Рыбэнтропа” разам з маскоўскім ворагам заплянаваў зьнішчэньне Беларусі.

Юрка Марозаў