ЗАРАЗНЫЯ, ЯК КАРОСТА

23 кастрычніка 2008 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” паведамляе з Лёндану. У Парляманце Вялікай Брытаніі адбылася “гадзіна пытаньняў”. Пытаньняў гэтым разам было вельмі шмат да Джорджа Осбарна, адказнага за фінансы ў Брытанскай партыі кансэрватараў (торы). Высьветлілася, што ў жніўні сёлета ён адпачываў на грэцкай выспе Корфу. Там гэты Осбарн баляваў на яхце расейскага мільярдэра Деріпаскі. Сярод іншага брытанец папрасіў у расейца 50 тысячаў фунтаў на патрэбы сваёй партыі. Атрымліваць дапамогу з-за мяжы на партыйную дзейнасьць забаронена законамі Брытаніі. Парлямэнтары згадвалі таксама, што Деріпаска валодае вялікім бізнэсам у Брытаніі і Нямеччыне. У выніку Осбарн вымушаны быў пайсьці ў адстаўку.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін эпізод прарыву бандыцкага расейскага капіталу ў заходнія структуры. Паўсюдна, дзе зьяўляюцца “крутые ребята із Москвы”, пачынаецца працэс гніеньня і дэмаралізацыі. І ня важна, камуністы-лібэралы або кансэрватары-торы трапляюць у чыгунныя абдымкі “ребят”. Вынік адзін — прадажніцтва і нацыянальная здрада. Добра, што журналісты і парлямэнтары так грунтоўна і рэзка раскруцілі гэтага дробнага карупцыянэра. Але раім ім таксама зірнуць на праблему шырэй і задумацца над тым, а што робяць на Захадзе сотні тысячаў деріпасак розных калібраў і які з гэтага вынік для мясцовай цывілізацыі?

Алесь Хадасевіч