НЯМОГЛАЕ БЛЮЗЬНЕРСТВА

29 кастрычніка адбыўся чарговы акт блюзьнерскай імітацыі ў канторы вінцучкоў на вул. Варвашэні, 8. Аднекуль узяўся “грамадзкі трыбунал па асуджэньню сталінізма”. Як заўсёды туды ўвялі пару акадэмічных інтэлігентаў, якія так і не разабраліся, што гэта ўсё значыць. Але рэй у пацешным трыбунале вядуць такія адыёзныя асобы-імітатары, як С. Кузняцоў, А. Белы, В. Сіўчык. Кур'ёзна было пачуць пра іхныя філіпікі ў адрас “злачынстваў бальшавізма, якія роўныя злачынствам фашызма...” Нагадаем, што ўвесь гэты “антыбальшавізм” адбываўся ў той самай канторы, у той самай зале, за тым жа сталом і на тых жа крэслах, дзе рэгулярна засядаюць “дэмакратычныя сілы” (Лебедько, Мілінкевіч, Вячорка-Баршчэўскі і інш.) пад кіраўніцтвам камуніста Калякіна. А зусім побач, у суседнім пакоі гэтай канторы наведвальнікам бясплатна раздаюць “демократіческую прессу” — бальшавіцкую газэту “Товарищ”. Можа яны лічаць беларусаў за дурняў, што ня здольныя нічога зразумець? Марныя намаганьні імітатараў з-пад мутнай зоркі гранта, ім ня ўдасца заблытаць нашых людзей.

Янка Базыль