УШАНАВАНЬНЕ ДЗЯДОЎ У ЛОШЫЦЫ
9 лістапада, у нядзелю сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ працягваюць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. Адбудуцца традыцыйныя шэсьце і мітынг у Менску на месцы пакутніцтва беларускага народу ў Лошыцы, дзе на магілах ахвяраў расейскага тэрору ўсталяваны вялікі Крыж.
11:00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).
12:00 — пачатак мэмарыяльнага шэсьця.
13:00 — мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцы.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
5 лістапада 2008 г.