3 лістапада 2008ДЗЯДЫ Ў НЮ-ЁРКУУ нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку правёў мітынг-пікет прысвечаны Дзядам — дню памяці продкаў. Ў акцыі ўдзельнічала ў асноўным беларуская моладзь з розных штатаў Амэрыкі.Ускосным чынам паўдзелнічалі ў акцыі і шматлікія aмэрыканцы. Cправа ў тым, што адзін з плякатаў быў надрукаваны па ангельску з наступным тэкстам: “Пасыгналь у падтрымку Беларускай свабоды”.І мясцовыя уладальнікі аўто з задавальненьнем гэта рабілі, а нейкі кіроўца вялікага аўтобуса спыніўся і крыкнуў на ўсю Першую Авеню: “Жыве Беларусь!”.Разам з моладзьдзю у пікеце ўдзельнічалі вядомыя беларусы — Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі — БНФ Зянон ПАЗЬНЯК і сябра Сойму гэтай партыі, сябра Беларускага Саюзу мастакоў Яўген ШАТОХІН, які прыляцеў днямі ў Нью-Йорк з пэрсанальнай выставай.Пасьля пікету ўсе сабраліся ў саборы Сьв. Кірылы Туроўскага, дзе Зянон ПАЗЬНЯК меў прамову, прысьвечаную Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма “Дарога на Курапаты” (1990 г.) які быў забаронены на Бацькаўшчыне.Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі