МАГЧЫМА ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ АХВЯРАЎ

21 кастрычніка 2008 г. Швэдская газэта “Svenska Dagbladet” паведамляе з Іспаніі. Іспанскі суддзя Батасар Гарсон вынес рашэньне пачаць раскопкі і эксгумацыю чалавечых парэштак у 19 брацкіх магілах часоў грамадзянскай вайны (1936-39 гг.) і пасьляваенных рэпрэсіяў рэжыму Франка (500 тысячаў ахвяраў). Мяркуецца, што ў адной з гэтых магілаў быў пахаваны паэт і драматург Гарсія Лорка, расстраляны франкістамі.

Наш камэнтар: Падчас наведваньня Народнага мэмарыялу ў Курапатах немцы, французы і італьянцы пытаюцца, колькі было ідэнтыфікавана ахвяраў расейскага тэрору. Беларусія патрыёты тлумачаць ім, што гэтую працу немагчыма праводзіць цяпер. Бо працягвае сваё існаваньне антынародны рэжым прамых нашчадкаў тых, хто забіваў у Курапатах і іншых месцах. Поўнае высьвятленьне праўды аб нашай нацыянальнай трагедыі, ідэнтыфікацыя ахвяраў магчымыя толькі пасьля канчатковага краху рэжыму маскоўскай акупацыі.

Алесь Хадасевіч