КАМБІНАТ АТРУТНЫХ РЭЧЫВАЎ

15 кастрычніка 2008 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” піша пра бяду кітайскіх сялянаў. У шэрагу густанаселеных раёнаў Кітая фабрыканты з дазволу ўладаў набудавалі фабрык з надзвычай небясьпечнай вытворчасьцю. Адкіды вытворчасьці выводзяцца непасрэдна ў навакольнае асяроддзе. На сельскагаспадарчыя ўчасткі, у ваду і паветра трапляюць цыяніды і іншыя яды. У гэтых зонах падае ўраджайнасьць, расьце сьмяротнасьць сярод мясцовых людзей.

Наш камэнтар: “Лучшіе друзья кітайскіх друзей” робяць тое ж самае, толькі не на сваёй, а на нашай тэрыторыі. Перад верасьнёўскім выбарчым фарсам прапаганда пачала пераконваць людзей, што будаўніцтва расейскага камбіната атрутных рэчываў у Пухавіцкім раёне каля Менска нібыта спынена. Рэжыму важна было супакоіць людзей перад “выбарамі”. Вядома, што на самай справе злачыннае будаўніцтва працягваецца. Нагадаем, што аналягічны камбінат у Расеі функцыянуе ў Чапаеўску, што ў Комі АССР. Знаходзіцца ён за 270 км ад бліжэйшых вялікіх населеных пунктаў. Расейскія акупанты і іхныя мясцовыя паслугачы вырашылі ўтварыць атрутную язву менавіта ў самай густанаселенай зоне Беларусі. Вядома, што кітайскія сяляне салідарна бароняцца супраць экалягічных злачынцаў. Беларусы таксама павінны б былі аб'ядноўвацца ў змаганьні за здароўе сваіх дзяцей.

Алесь Хадасевіч