ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ ДЗЯДЫ Ў МЕНСКУ
2 лістапада, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
10:30. — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”).
11:00. Пачатак шэсьця. Шэсьце пройдзе па пр. Ф. Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі.
14:30. — пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
28 кастрычніка 2008 г.