ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ У ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ
(Віншаваньне)
Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі сардэчна віншуе кіраўніцтва і сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ з 20-мі ўгодкамі заснаваньня БНФ. Той дзень стаўся пачаткам нацыянальна-палітычнага Адраджэньня Беларусі і найноўшага этапу беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня, а гістарычная заслуга БНФ і яго лідэраў у аднаўленьні незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе неацэнная. З нагоды сьвяточнае гадавіны зычым сёньня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ перамогаў на шляху гэтага змаганьня.
Ад імя Управы Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі
Нам. Старшыні Л. Міхалюк 19 кастрычніка 2008 г. Лёндан