“ДУЛЯ Ў КІШЭНІ”.

З усяе краіны пасьля выбарчага фарсу паступаюць зьвесткі пра маштабную акцыю беларускага студэнцтва пад крыптонімам “Дуля ў кішэні”. Як вядома, заганялам на выбары найбольш масава ўдалося загнаць на выбарчыя ўчасткі менавіта студэнтаў, што жывуць і інтэрнатах і зьяўляюцца вельмі паднявольнай часткай нашага грамадзтва. Студэнты бюлетэні ўзялі і пайшлі ў кабінкі для галасаваньня. Большасьць зь іх у знак пратэсту ўкінулі ў урны пустыя бюлетэні. А многія напісалі на бюлетэнях “ласковые слова” ў адрас дыктатуры і яе начальніка. Аб гэтым паведамляюць самы студэнты, а таксама сябры выбарчых камісій, якія высыпалі з урнаў стосы праклёнаў і кпінаў ад беларускай моладзі.

Янка Базыль